Казачны фэст by Валентина Гень

ЗВАНОЧАК
Аднойчы, даўным-даўно, існавала Краіна Кветак. Жылі ў ёй палявыя кветкі: васількі, рамонкі, званочкі, люцікі, стакроткі і іншыя. Была  ў гэтай краіне царыца - Ружа. Хоць і не палявая кветка, але ж закон такі.
А па-суседству размяшчалася Краіна Нажніц. Не было там ніякіх кветак: не раслі. Былі толькі кветкі з паперы, выразаныя нажніцамі.  Царыца Нажніц была вельмі зайздросная і вырашыла яна знішчыць усе жывыя кветкі на зямлі. Ноччу войска нажніц адправілася ў паход на Краіну Кветак, дайшлі да мяжы і затаіліся.
Наступіла новая ноч. Краіна Кветак заснула. Не спалася Званочкам. Цяжкія думкі авалодалі імі: неспакойна было на душы.
Нездарма не спалася Званочкам. Пачулі яны ворага і зазванілі гучна:"ДЗІЛІНЬ-ДЗІЛІНЬ". Папярэдзілі ўсё царства. Кветкі згуртаваліся і аб'ядналіся ў адзін моцны атрад. І вось усе гэтыя кветкі вырашылі дыхнуць на нажніцы. Па ўсёй краіне разышоўся такі моцны , прыемны пах палявых кветак, што нажніцы спачатку пачалі моцна чмыхаць, у іх з вачэй пацяклі слёзы , і яны заржавелі.
Так выстаяла гэтая вясёлая, яркая краіна. Яна і цяпер радуе нас сваімі фарбамі і пахамі. А царом цяпер у ёй Званочак.
Ангеліна Юрчыс 5 клас

ЦАРСТВА КВЕТАК
Жыў-быў хлопчык Леанард. Ён не вельмі любіў хадзіць на ўрокі, а вось назіраць за кветкамі яму падабалася. Калі Лёнік бачыў кветкі, у яго паляпшаўся настрой і з твару не сыходзіла ўсмешка.     Напярэдадні  8 Сакавіка Леанарду прысніўся сон. Трапіў хлопчык на яркую паляну Сапраўднае Царства кветак. Там былі дзьмухаўцы, і пралескі, і рамонкі, і нават лён. А над усім гэтым хараством ўздымалася гордая ружа. Як сюды , на поле, трапіла гэтая чароўная кветка? І раптам яна загаварыла:"Лёнік, падаруй мяне сваёй маме. Я буду радаваць яе".
Леанард прачнуўся з добрым настроем. Ён ужо ведаў, што на 8 Сакавіка намалюе  букет ружаў і напіша, як ён любіць сваю любімую мамачку.     Ненартовіч Леанард 5 клас

Кветкі ПАД БАЛКОНАМ
Жылі-былі на полі кветкі, і сярод іх была фіяка. Фіялка была вельмі прыгожая. У яе былі фіялетавыя мяккія пялёсткі і тонкае сцябло. Жылі кветкі дружна,весела. Калі раніцай устане фіялка, яна пойдзе памыеццакропелькамі расы і ўсміхнецца сонейку.
Аднойчы на поле прыйшла дзяўчынка Маруся. Кветкам стала страшна, яны пачалі плакаць, але дзяўчынка нарвала цэлы букет. Па дарозе кветкі пачалі спрачацца.
- я думаю, што нас паставяць у ваду, і мы добра будзем глядзецца разам.
- Не, Яне хачу стаяць у вазе, я хачу расці на зямлі, я люблю свабоду, чыстае паветра,-плакала адна.
-А я ўвогуле нікуды не хачу ісці, я хачу быць на полі,-хныкала трэцяя.
Кветкі пачалі крычаць Адна адну перакрывалі, нават пачалі штурхацца. А фіялка сціпла стаяла ў Баку і раптам выгукнула:
- Дзе б мы не стаялі, мы будзем разам.
А дзяўчынка прынесла іх пад балкон пасадзіла ў зямлю.Кветкам стала ўтульна. Фіялка расла сярод кветак з горда ўзнятай галавой.
Вайцяхоўскі Ганна 5клас

ДЗЬМУХАВЕЦ
Жыў дзьмухавец. Рос ён у чыстым полі. Вакол поля былі высокія дамы. Дзеці, якія жылі ў гэтых дамах, часта бегалі па полі, ірвалі кветкі. І тут яны ўбачылі дзьмухавец. Ён быў вельмі пушысты, лёгкі, белы-белы ўвесь. Дзеці вырвалі кветку, думалі, што прынясуць дадому, пакажуць бабулі. Але кветка рассыпалася, калі яны беглі. Пушынкі разляцеліся вакол,дзеці засумавалі.

Сонейка ўбачыла сумных дзяцей і вырашыла суцешыць:

- Не сумуйце, дзеці. Гэта дзеці дзьмухаўцы. Яны вырастуць праз год і дадуць новыя прыгожыя кветкі, спачатку жоўтыя, а затым пушыстыя белыя.

І праўда: праз год усё поле за горадам было падобна на ярка-жоўты дыван.

Боландзь Аляксандр 5клас))))яя

ЧАРАЎНІК І ПРАЛЕСКА
Аднойчы жылы-была пралеска. Яна жыла ў лесе.Гэтую прыгожую кветку ўсё любілі, таму што яна прыносіла шчасце тым, хто ставіў яе ў букет.
У адзін цудоўны дзень каля пралесак з'явіўся злосны чараўнік. Ён не любіў кветкі за іх прыгажосць і хацеў , каб яны зніклі з усёй зямлі. Пачаў таптаць спачатку васілёк, затым парваў і скамячыў браткі, павырываў дзьмухаўцы. І вось перад ім пралеска. Але пралеску любілі ўсе ў лесе. Злосна зашумеў лес, застагналі дубы, затрашчалі елкі, папараць накрыла пралеску. Спалохаўся чараўнік і ўцёк з лесу. А кветкі вярнуліся і пачалі ізноў дружна жыць , цвісці ўсімі колерамі вясёлкі і радаваць людзей.
Кугялевіч Мілана 5 клас

БРАТКІ
Жылі-былі браткі. Яны сумавалі, бо іх ніхто не зрываў. Браткі вырашылі, што яны нікому не падабаюцца. Дзеці бегалі, зрывалі іншыя кветкі, плялі з іх вянкі. І вось тут з'явілася Насця. Дзяўчынка ўпадабала браткі Яна сарвала браткі і падаравала іх сваім бацькам. Мама вырашыла ўпрыгожыць такімі кветкамі сваю клумбы мама і Насця пайшлі на луг, выкапалі кусцікі з братамі і пасадзілі пад вокнамі І браткі пачалі радаваць усіх, хто праходзіў міма іх дома І людзі ўсміхаліся.
Ненарточіч Эрнэст 5 клас

ВАСІЛЕК
Ах, якая кветка вырасла на сонечнай палянцы. Ярка-жоўты васілёк! Яго вясёлыя сінія вочкі глядзелі на свет зухавата і ўсміхалася. А яшчэ васілёк ведаў шмат розных гісторый. За гэта васілёк усе любілі і хацелі з ім сябраваць. А васілёк расказваў пра жыццё на палянцы, як сонца заглядвала і лашчыла сваімі промнямі, як вецер гуляе з пялёсткамі і травінкай  і як пчолка міла шуршыць у сярод тычынак, збіраючы нектар.
А ў вёсцы была адна маладая сям'я, у якой нарадзіўся маленькі сынок. Ён быў вельмі капрызны, не хацеў спаць, увесь час плакаў. І мама вырашыла пагуляць з ім на сонечнай палянцы. І цуд! Хлопчыку спадабалася на гэтай палянцы, таму што васілёк расказваў цікавыя гісторыі .І дзіця салодка заснула. Вестка пра цудоўнае месца хутка разнеслася па акрузе. І цяпер усё мамы з дзеткамі праводзілі час у гэтым цудоўным месцы.
Васіляўскас Павел 5 клас

БЕЛАЯ ЛІЛЕЯ
Жыў-быў   на  свеце   маленькі   Матылёк. З  ім  ніхто  не  сябраваў,  так  як  іншыя матылькі   лічылі   яго    непрыгожым. А  ўся  прычына была   ў  тым, што  крыльцы   ў  матылька   былі    белыя, без  прыгожых  рознака-ляровых    узораў.

Сумна  было  Матыльку.  Лятаў  ён  зранку  да  вечара ад  адной  кветкі да  другой. Уставаў  раней  за   ўсіх, каб  не  сустракацца  са  сваімі  суседзямі, якія  заўсёды  яго  дражнілі  і  насміхаліся.

Аднойчы   Матылька  прывабіў  прыемны   пах,  які  ішоў  ад  кветніка.Падляцеў  матылёк  бліжэй  і  расчаравана  апусціўся на  кветку: пялёсткі  ў   расліны  былі  таксама белыя. Гэта  Лілія  цвіла ва  ўсёй  сваёй  красе.

-Ты  такая  ж  нешчаслівая,як  і я !- у  роспачы  крыкнуў  матылёк.

-Не, гэта  не  так. Белы  колер-гэта  колер  чысціні  і  свабоды.Я  вельмі  падабаюся людзям, насякомым. Чалавек  робіць  з  маіх  кветак  прыгожыя букеты, а   пчолкі і мушкі   кожную  раніцу  прылятаюць да  мяне  папіць   салодкага  нектару. Папі  і  ты, і  жыццё  адразу   стане  вяселяйшым!

Матылёк  жвава  залез   у  сярэдзіну  кветкі  і  доўга ласаваўся  смачным  сокам. Сыты   і  вясёлы , ён  прылёг   адпачыць  на  пялёстках лілеі. На  іх  жа  грэласа на   сонейку  празрыстая  расінка. Матылёк  паглядзеў   ў  яе,  як у  люстэрка, і вачам сваім не  паверыў:  яго  крыльцы  былі  ў  жоўтым   пылку.

-Ой, які   я  непрыгожы. Мае  крыльцы   былі   чыстыя,  а  цяпер у  плямах   і  кропачках -сказаў   Матылёк.

-Але  ж  табе  не  падабаўся  твой  знашні  выгляд!- прамовіла   Лілея.

- Толькі  цяпер  я  зразумеў, што   быў   адметным   матыльком,  а  цяпер  стаў   такім , як  усе.

-Не  турбуйся, ты  можаш зноў  стаць  такім, якім быў. Для  гэта  толькі  неабходна змыць  пылок.Ляці  хутчэй   ў  цянёк,  дзе не   высахла  раса,і папрасі  мушак  папырскаць   кропелькамі вады на  плямкі -  крыльцы  зноў  стануць белымі.

-Дзякуй  за  параду.Ты вельмі  прыгожая і добрая  кветка , і  я  кожны  дзень  буду  да  цябе   прылятаць.

Матылёк   паляцеў.А  Лілея  падумала  пра  тое,  што  вельмі   часта   мы  хочам  быць  падобнымі  на  іншых, не  разумеючы,  што  кожны з  нас  адметны  і непаўторны.

Дзямчук  Паліна,2  клас

ЦЮЛЬПАН
Цюльпан - вельмі цудоўная кветка. Бывае розных колераў. Але я не аб гэтым. Раскажу лепш казку пра цюльпан. Слухайце!
Жыў даўным - даўно жцюльпан. Насіў ён ружовы цюрбан на галаве і пагэтаму лічыў сябе вельмі непрыгожым для хлопца, бо ўсе вакол дражнілі яго дзяўчынкай.
Непадалйку на дрэве часта адпачываў стары вопытны верабей. Бачыў ён, як перажывае ружовы цюьпан і рашыў яго падбадзерыць.
- Не важна, якога ты колеру: ружовага, блакітнага ці жоўтага. Галоўнае - характар.Ты  цудоўны добры хлопец, дорыш людзям толькі радасць.
Верабей змог  перапэўніць Цюльпан. І з таго часу чароўны пан-цюльпан гладзеў на свет  адкрыта, шырока раскінуўшы свае пялёсткі і радуючы нааколле яркімі колерамі.
Багушэвіч   Ульяна клас

РАМОНАК
Недалёку ў канаве рос рамонак.Сонечныя промкі грэлі і лашчылі яго, так як і іншыя кветкі: ружы, півоні, цюльпаны. Але тыя ў кветніку, а гэты ў канаве.
І вось аднойчы Рамонак прыгожа  расцвіў.Жоўтае, круглве яго сэрца , як сонеука, было акружана ззяннем белых промняў- пялёсткаў. Кветку не бянтэжыла , што яна расце ў густой траве, а не каля дома, як іншыя. Рамонак быў задаволены сваім лесам. Ён кожны дзень слухаў спевы пташак, любіў дожджык, які абмываў яго тварык, радаваўся ласкаваму ветрыку, які спяваў яму калыханкі.
Але хто заўважыць такую кветку ў густой траве каля канавы?
Аднойчы гэта месца аблюбавалі сябры Міколка і Святланка. Міколка вырашыў сарваць рамонак, бо ён рос у высокай траве і яго ніхто не бачыў. Заўважыла гэта Святланка і закрычала, што кветкі рваць нельга.
_ Гэта кветка вельмі простая, яе ніхто не заўважыць.
Рамонак учуў словы хлопчыка і ад крыўды заплакаў. Сябры не заўважылі кветкавы слёзы.
- Простыя кветкі, нават калі яны растуць каля канавы, у полі, каля лесу, прыгожыя, яны радуюць вока людзей, - прадаўжала Святланка. Мікола паслухвўся сяброўку і пакінуў Рамонак.  З таго дня дзеці ствлі часта прыбягаць сюды, да канавы, каб паглядзець, як жыве  іх кветка. А ўдзячны Рамонак яшчэ больш разгарнуў свае пялёсткі і не адзін, а побач з ім на сцябле з'явіліся яго браты.
Бядугніс Паліна  4 клас

СЯБРЫ
Пралеска і дзьмухавец былі суседзямі яшчэ з мінулага лета. Яны аблюбавалі вялікі пень, запаўзлі пад яго і пусцілі карані ды там і зазімавалі. Доўга цягнулася зіма. Аднойчы сонца прачнулася і вырашыла пагуляць у лета. Сонца засвяціла так ярка, што на зямлі з'явіліся праталіны. Калі снег пачаў раставаць, пралеска прачнулася і разбудзіла суседа: пара квітнуць- сонца ўжо прачнулася. Дзьмухавец незадаволена забурчаў:" Рана яшчэ, мы загінем ад холаду", і яшчэ цяплей укрыўся. Але Пралеска не паслухалася, вылезла з-пад пня і распусціла свае блакітныя, як неба, пялёсткі.
Вярнуўся Мароз і разгневаўся ад убачанага.
- Я гуляю ў лета з пралескай,-адказала яму сонца.
- Як табе не сорамна: рана табе гуляць у такія гульні. Абодва вы распусціліся., такое прыдумаць у сакавіку- лета!- не  супакойваўся мароз і закрыў сонца воблакам. Але сонца не пакінула сяброўку. Калі Мароз прыснуў, сонца выглянула з-за хмары, палашчыла промнямі Пралеску. Тая яшчэ больш распусціла пялёсткі.
Мароз бачыць, што не спраўляецца з сонцам, тады ён зляпіў з воблака крэсла і ўсадзіў у яго сонца. Сонца прыснула ў мяккім крэсле.
Пралеска ціха заплакала: ёй не хапала сонейка. Але Мароз быў непрыхільны. Ён накрыў Пралеску белым халодным покрывам. Мароз расказаў , што сонейка не прачнецца да самага красавіка і Пралесцы трэба быць паслухмянай. Мароз павбяцаў пралесцы, што ў красавіку ўбачыць яна не толькі сонца, але і іншыя кветкі, з якімі можна будзе сябраваць усю вясну.        Пралеска ціхенька прытулілася да пянька і заснула з марай убачыць усю прыгажосць вясны.
Ненартовіч Жэня 4 клас

Очень красивая сказка