Эсэ "Мой знакаміты зямляк. Чым ён мяне ўразіў" by Olga Starikova

Каманда "Знаўцы" Круцілавіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы
Эсэ "Мой знакаміты зямляк. Чым ён мяне ўразіў"

Кожная мясціна Беларусі ганарыцца сваімі землякамі. найбольш уразіў мяне наш зямляк, пісьменнік Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык. Па-першае тым, што ён нарадзіўся зусім недалёка ад нашага аграгарадка ў вёсцы Варакомшчына. У нашай школе створаны музейны пакой "Жыццёвы і творчы шлях В.У.Адамчыка", наша піянерская дружына носіць яго імя. Па-другое, ва ўсіх сваіх творах Вячаслаў Адамчык расказвае пра свае мясціны і сваіх землякоў. Цікава, што ў яго творах сустракаюцца назвы тутэйшых мясцін: Аханяны, Навасёлкі, Наваельня і г.д. Героі яго твораў носяць прозвішчы, якія носяць жыхары нашай мясцовасці: Кардаш, Шайбак, Нагорны і г.д. Мне здаецца гэта таму, што Вячаслаў Адамчык вельмі любіў сваю малую радзіму і яе жыхароў, хацеў, каб пра наш куток даведаліся чытачы яго твораў. Яшчэ мяне зацікавіла тое, што ў адрозненне ад іншых пісьменнікаў Вячаслаў Адамчык не меў псеўданіма. "Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Бацькаўшчыне" - такі наказ  даваў пісьменнік сваім землякам, калі  знаходзіўся далёка ад сваёй малой радзімы. Усе думкі, творы Вячаслава Адмачыка прысвечаны сваёй роднай зямлі. Вось такі ён, мой знакаміты зямляк.

Напісана па матэрыялах музейнага пакоя "Жыццёвы і творчы шлях В. У. Адамчыка"

Каманда "Тутэйшыя"
З творчасцю Віктара Шымука мы пачалі знаёміцца яшчэ ў 3 класе, калі прачыталі верш “Канікулы”. Нас вельмі ўразіла, што такі знакаміты чалавек нарадзіўся ў весцы Змяёўцы, якая знаходзіцца блізка ад нашага аграгарадка.
Цяпер мы больш знаёмыя з яго творчасцю і  нас уражвае, як у яго проста і прыгожа атрымоўвалася пісаць светлыя  лірычныя  вершы пра вёскі, рэчкі і, увогуле, пра беларускую прыроду. Віктар  Шымук пісаў таксама  творы пра Вялікую Айчынную вайну.   Пазнаёміўшыся з  вершамі “Франтавыя сяброўкі”, “Неспакойна на сэрцы”  мы адчулі жаданне аўтара  запаліць у душах чытачоў агеньчык чалавечнасці, спачувальнасці, неабыякавасці да таго, што адбываецца ў свеце.   Мы ўпэўнены, што уперадзе нас чакае шмат адкрыццяў ў творчасці нашага земляка, бо Віктар Шымук  быў вельмі таленавітай  асобай і аставіў пасля сябе багатую спадчыну ў беларускай літаратуры.

Команда "Пераможцы"

Каманда "Дварчане"
Эсэ "Мой знакаміты зямляк. Чым ён                                  мяне ўразіў"

Марыя Ева Завіша (Радзівіл)…
Далёка не так вядома, як яе родная сястра, Марыя Магдалена Радзівіл (Завіша), якая фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». У знак удзячнасці якой Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок»… .

Аднак…

Калі быць дакладным да дробязей, то Марыя Ева Радзівіл нарадзілася і правяла большую частку свайго жыцця за межамі нашага роднага Дварца  і нават самой Беларусі. Яна гадавалася ў сям’і, дзе бацька Ян Тадэвушавіч Завіша вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Ён імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з’яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях. З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на беларускай мове, яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі польскую мову, якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы.

Свой маёнтак у Дварцы, які ёй дастаўся ў спадчыну, ад якога яна магла мець дадатковы прыбытак да сваёй грашовай маёмасці, яна не проста прадала, не проста ахвяравала манаскаму ордэну дзеля ўмацавання каталіцызму на “ўсходніх крэсах”, яна ахвяравала яго дзеля дапамогі абяздоленым сялянскім сіротам, у тым ліку, і дзецям з савецкіх прытулкаў.

Яна разумела, што гэты ўчынак не праславіць яе праз стагоддзі, магчыма, нават для многіх блізкіх і знаёмых будзе “смешным і бессэнсоўным” і, хутчэй за ўсё, яе справа адыдзе ў нябыт... .

Аднак…

Марыя Ева Завіша (Радзівіл)ахвяруе грошы на школу, у якой будуць выхоўвацца і навучацца сталярскай і абутковай прафесіям хлопцы-сіроты. Ужо з 1 красавіка 1922 года школа адчыніла свае дзверы для першай групы сіротаў колькасцю 24 чалавекі, а на працягу наступных гадоў колькасць вучняў вырасла амаль у 10 разоў. Амаль 240 чужых абяздоленых дзяцей, дзякуючы Марыі Еве Завішы (Радзівіл), мелі прытулак, хлеб і атрымалі прафесію. Дзякуючы ёй, гэтыя хлопцы не згінулі бясследна, не сталі злодзеямі ці нават забойцамі. Яны выраслі, стварылі сем’і, а ў 1943 годзе (у 1941 не ўсе паспелі, бо занадта хутка рухаліся фашысцкія войскі па нашай зямлі) многія з іх сталі на абарону савецкай зямлі, савецкай улады, якая ў 1939 годзе выкінула іх з прытулку. Але ж хіба змагаюцца толькі за ўладу? Змагаюцца за Радзіму, за дом, за родных і блізкіх людзей, аднавяскоўцаў.

Тыя, каму пашчасціла выжыць, працавалі на карысць Радзімы, гадавалі дзяцей… .  Адным словам, жылі. Жылі дзякуючы Марыі Еве Завішы (Радзівіл)… .

Хіба гэта не ўражвае?

Аб адным шкада: ужо ніхто не можа расказаць аб тым, як працаваў прытулак, заснаваны манахамі-салезіянцамі ў маёнтку Дварэц, радавой спадчыне Марыі Евы Завішы (Радзівіл).
Вікіпедыя [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:  https://ru.wikipedia.org/wiki/ – вольны.

2. 	Ахопленыя надзеяй. Фільм да стагоддзя прысутнасці салезіанаў у Беларусі [Электронны рэсурс]/ Святыні Беларусі. – Рэжым доступу: https://youtu.be/Mj1JP6WgEec – вольны.